Вясною ледзь не ўсе бровары, якія спецыялізуюцца на дзікіх і кіслых элях, выбіраюцца ў палі, каб назбіраць першыя дзьмухаўцы. Для чаго? Каб дадаць у піва! Амерыканскія бровары выкарыстоўваюць дзьмухаўцы з пачатку XX стагоддзя. Яны дадаюць кветкавыя адценні і могуць нават замяняць хмель. Асабліва цікава дзьмухаўцы пасуюць дзікім элям, дадаючы баланс фанкавасці і кіслотнасці такога піва.
Мы пайшлі тым жа шляхам: назбіралі першыя кветкі, дадалі іх на вірпул, далі піву час адбрадзіць з удзелам уласнага блэнду дзікіх дрожджаў, саспець, а ў канцы лета вырашылі прэзентаваць вынік працы. Піва мае складаны фанкавы пах з лёгкімі фенольнымі танамі, досыць кіслы і аскомісты смак з выразнымі кветкавымі, медовымі і фруктовымі адценнямі і лёгкай горыччу ў паслясмаку.
Характарыстыкі піва
Стыль | Wild Ale |
Серыя |
Vir |
Дата выпуска |
24.08.2019 |
ABV |
5,5%
|
OG | 12° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці |
Брэтавае, Абмежаваная партыя |
Фасоўка |
Разліўное |
Смак |
дзікі, бельгійскі, сухі |
Інгрэдыенты
Солад |
Pilsen, Vienna |
Іншыя дадаткі |
дзьмухавец |
Падача
Тэмпература падачы |
8-12°
|
Тып куфлю |
Цюльпан
|
Спалучэнне з ежай |
мягкі сыр, морапрадукты, фрукты |
Смак
Рэйтынг |
4,08
|
Колькасць чэкінаў | 325 |
Апошні чэкін |
29.10.2022 |
Дата абнаўлення: 21.06.2024
|