Vir: Kalina
Barrel Aged Wild Ale With Guelder Rose Berries
Vir – гэта таямнічая з’ява, у якой вельмі лёгка згубіцца. Гэта піва з тысячамі сакрэтаў, дзікі бок нашай праграмы вытрымкі ў бондах і самастойны таямнічы вопыт. Звараны са старым хмелем, ферментаваны з дапамогай нашага хатняга блэнда дрожджаў, бактэрый і Brettanomyces, вытрыманы ў вінных бондах больш за год. Гэтым разам мы вырашылі пайсці далей і вытрымалі наш дзікі эль на ягадах каліны, якая часта выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне, хатняй вінакурцы і вырошчваецца, бадай, у кожным садзе ў Беларусі. Гэтыя ягады яркія, сакавітыя, горкія, выдатна спалучаюцца з нашым Vir-ам, і мы марым хутчэй падзяліцца з вамі гэтай парай.
Піва з дабраджваннем у бутэльцы
Ахалоджваць не менш за 8 гадзінаў да падачы
Характарыстыкі піва
Стыль | Wild Ale |
---|---|
Серыя | Vir |
Дата выпуска | 11.05.2022 |
ABV | 6,9% |
OG | 13° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Брэтавае, Моцнагазаванае, Абмежаваная партыя, Змяшаная ферментацыя, Вытрыманае ў бондзе, Дабраджванне ў бутэльцы |
Фасоўка | Бутэлькі |
Смак | бельгійскі, бондавы, дзікі, кіслы, фруктовы, сухі |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Flaked Wheat |
---|---|
Іншыя дадаткі | каліна |