Vyraj: Fiejchoa
Double Milkshake IPA with Feijoa
Мы працягваем серыю салодкіх IPA з дадаткам фруктаў Vyraj. На гэты раз мы на дапамогу паклікалі фейхоа. Гэта яшчэ не такі папулярны ў нас ласунак, хоць кожную восень і з’яўлецца на кірмашах і ў крамах. Апроч таго, што фейхоа вельмі смачная, яна яшчэ і карысная: гэта адзіная расліна, якую па ўтрыманні ёду можна параўнаць з морапрадуктамі. Плады гэтага вечназялёнага трапічнага дрэва маюць яскравы пах і смак, які ў піве праяўляецца адценнямі лімона, ківі, мірта, суніцаў і вострых прыправаў. У выніку атрымаўся досыць моцны і насычаны гатунак каламутна-жоўтага колеру з выразным салодка-даўкім профілем фейхоа.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Milkshake IPA |
|---|---|
| Серыя | Vyraj |
| Дата выпуска | 22.11.2019 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 20° |
| Горыч | 20 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | фруктовы, салодкі, асвяжальны |
Інгрэдыенты
| Хмель | Amarillo |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Flaked Oats, Flaked Wheat |
| Іншыя дадаткі | фейхоа |
Падача
| Тэмпература падачы | 8-12° |
|---|---|
| Тып куфлю | Тэку |
| Спалучэнне з ежай | фрукты, смажанае мяса, гародніна на грылі |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы
Статыстыка Untappd
| Рэйтынг | 4,31 |
|---|---|
| Колькасць чэкінаў | 225 |
| Апошні чэкін | 02.02.2020 |
| Дата абнаўлення: 21.05.2024 | |