Vyraj: Manha, lajm i papryka

Double Milkshake IPA with Mango, Lime and Hot Paprika

Ідэя стварэння новага піва ў трапічнай лінейцы «Вырай» натхнёная адной з шматлікіх варыяцый какатэйлю маргарыта родам з Мексікі — з манга, лаймам і перцам. Мы адаптавалі рэцэптуру пад піва і свой густ. У шчыльную мілкшэйкавую базу мы дадалі найсмачнейшае пюрэ манга, свежыя бразільскія лаймы і дробачку вугорскай вострай папрыкі. Салодкае і моцнае піва насыцілася новымі яскравымі фарбамі: напой атрымаўся аранжавага колеру з выразным фруктовым пахам, дзе спачатку дамінуюць цытрусавыя тоны, якія з цягам часу змяняюцца адценнямі манга. Смак сакавіты, аксамітны, з перавагай усё тых жа манга і лайма. У паслясмаку праяўляецца лёгкая хмелевая гарчынка і далікатная пякучасць перцу, якая вельмі мягка сагравае горла.

Характарыстыкі піва

СтыльMilkshake IPA
Серыя Vyraj
Дата выпуска 09.05.2020
ABV 6,8%
OG22°
Горыч40 IBU
ВыпускАднаразовы
Фасоўка Разліўное
Смак фруктовы, салодкі

Інгрэдыенты

Хмель Nugget
Солад Pilsen, Flaked Oats
Іншыя дадаткі лактоза, манга, лайм, перац

Падача

Тэмпература падачы 8-12°
Тып куфлю Тэку

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,13
Колькасць чэкінаў231
Апошні чэкін 16.09.2020
Дата абнаўлення: 02.12.2022

Нядаўнія гатункі