Vyraj: Piersik i vaniĺ
Double Milkshake IPA with Peaches and Vanilla
У новым гатунку ў серыі падвойных фруктовых мілкшэйкаў мы выкарысталі спелыя персікі, якія раструшчылі ў пюрэ і дадалі разам з ваніллю на даспяванне. У выніку атрымалася піва мутна-мядовага колеру з выразным трапічным профілем. Яго пах накіроўвае вас на спякотны міжземнаморскі курорт, дзе пасля сіесты хочацца з’есці персікавы джэлата ці салодкі дэсерт з узбітымі вяршкамі. Смак піва пасуе гэтым ласункам: насычаны, сагравальны, салодкі, фруктова-ванільны, з заўважнай хмелевай горыччу ў паслясмаку.