Vyspa: Eclipse & Riwaka

DDH NEW ENGLAND PALE ALE

У паўднёвым паўшар’і самы разгар лета, і, каб адчуць трошачкі іх цяпла пасярод нашай сцюдзёнай зімы, мы зварылі пэйл эль, прасякнуты пякучым акіянічным сонцам і двойчы ахмелены найсвяжэйшым аўстралійскім Eclipse і звышканцэнтраванымі грануламі Amplifire новазеландскага Riwaka. Смакі цытрусвага сарбету, сметанковага крэму і гарбаты масала вельмі пасуюць нашай аксамітнай, сакавітай і неверагодна лёгкай Выспе. Мы шчыра спадзяемся, што гэты паўднёвы напой упрыгожыць вашыя павольныя зімовыя будні.

Характарыстыкі піва

СтыльPale Ale
Серыя Vyspa
Дата выпуска 17.01.2025
ABV 5,0%
OG13°
Горыч40 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, сакавіты

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Wheat, Flaked Wheat

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Пінта

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Нядаўнія гатункі