Znička: CIP 076
New England IPA
У новай ітэраціі Знічкі мы ўпершыню для Бровара Маланка скарыслалі эксперыментальны новазеландскі хмель пад кодавай назвай CIP 076 (гучыць амаль як назва новай зоркі на небасхіле). Гэты гатунак – зусім новы эксперымент ад кампаніі Clayton Hops, і цікавы ён у першую чаргу тым, што паходзіць ад знаёмага нам класічнага чэшскага Saaz. Але ж, калі шчыра, мае з ім мала агульнага. Яскравыя водары апельсінавай газаванкі і пазнавальны смак свежага новазеландскага хмелю выдатная спалучаюцца з аксамітнай, мутнай асновай Знічкі і разам ставаюць гэты файны напой!