Znička: Eclipse
New England IPA
І зноў Znička! Так, гэта зусім новая лінейка ад Маланкі, і нам вельмі цікава рухацца далей з ёю, таму сустракайце – наш пшанічны New England IPA, ахмелены найсакавіцейшым аўстралійскім Eclipse. Водары салодкага мандарыну, маладой хваёвай ігліцы, якую можна есці наўпрост з дрэва, гарманічна сплятаюцца ў мутнай, араматнай Знічцы. Такі зарапад нам даспадобы!