Slodyč: Šakaladny kieks z cynamonam, vanilliu i čornym kardamonam
Imperial Pastry Stout
Серыя «Слодыч» прысвечана імперскім пэйстры-стаўтам — моцным, шчыльным, салодкім і цягучым. Працягваем лінейку, натхнёныя чарговым ласункам — шакаладным кексам. На этапе даспявання мы дадалі какаву, каб падкрэсліць выразны смак шакаладнага і бісквітнага соладу. За дадатковыя акцэнты адказваюць цынамон, ваніль і чорны кардамон. Апошні інгрэдыент рэдка выкарыстоўваюць у кандытарскай справе, але ягоны духмяны і крыху вэнджаны пах цікава спалучаецца з салодкай базай піва, робячы смак яшчэ больш складаным. У выніку атрымалася шматграннае піва непраглядна-чорнага колеру з высокім градусам, выразным шакаладным профілем і адценнямі спецый у паху і смаку.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Stout |
|---|---|
| Серыя | Slodyč |
| Дата выпуска | 05.11.2020 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 30° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Фасоўка | Банкі |
| Смак | салодкі, соладавы, шакаладны |
Інгрэдыенты
| Солад | Vienna, Aroma, Biscuit, Chocolate, Abbey |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | лактоза, какава, цынамон, ваніль, чорны кардамон |