Mroiva: Sabro & Talus
Session New England IPA
Ёсць гатункі хмеля, да якіх мы звяртаемся ў нашых лінейках зноў і зноў. Безумоўна, Sabro – адзін з такіх гатункаў. І гэтым разам мы знайшлі для звышлегкага сесіённага NEIPA у лінейцы Mroiva самы сакавіты, араматны і незвычайны ўраджай гэтага амерыканскага аўтахтону. Але ж нашая зацікаўленасць пайшла яшчэ далей, і мы вырашылі аб’яднаць яго з яшчэ адным карэнным амерыканцам і больш маладым сваяком – Talus. Разам яны стварылі непаўторны кактэйль, дзе цудоўным чынам сплятаюцца араматы чорных смуродзін, цэдры ружовага грэйпфрута і какосавай вады. Як заўжды, гэта лёгка, вельмі мутна і надзвычай сакавіта.