Dryhva: Brandy BA
Brandy Barrel Aged Smoked Imperial Baltic Porter
Разам з сябрамі з бровара Plague Brew мы выпускаем нешта незвычайнае. Новая лінейка Dryhva – гэта нашае бачанне балтыйскага портару з краіны балот, самых патаемных куткоў Палесся. Выдатныя цёмныя гатункі соладу ствараюць шчыльную базу колеру моцнай кавы, сушаны на торфе солад дадае прыемны пах туманаў над тарфянікамі, а вэнджаны на бярозе солад прыўносіць у арамат лёгкія адценні восеньскіх сельскіх печак і кастроў. Каб збалансаваць усё гэтае хараство, пасля павольнага і доўгага браджэння мы адправілі Дрыгву адпачываць у свежую дубовую бонду з-пад вінаграднага брэндзі. Прайшла зіма, вясна і лета, надышла восень, а з ёю і момант, калі наш портар дасягнуў свайго найлепшага стану. І менавіта зараз мы жадаем падзяліцца з вамі гэтым маленькім скарбам.
Характарыстыкі піва
Стыль | Porter |
---|---|
Серыя | Dryhva |
Дата выпуска | 05.10.2022 |
ABV | 6,8% |
OG | 27° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Вытрыманае ў бондзе |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | бондавы, вэнджаны, кававы, смажаны, соладавы |
Інгрэдыенты
Солад | Munich, Whisky, Smoked, Cara Clair, Cara Ruby |
---|