Poklič: Spalter Select
Belgian Saison
Надышла ўтульная восень, і мы выпускаем чарговы сезонны saison у бельгійскім стылі. Выключна класічныя інгрэдыенты: бельгійскія дрожджы, традыцыйны хмель Spalter Select, выгадаваны ў адзінай у Беларусі хмелевай гаспадарцы, водар восеньскіх спецый, цёплай гарбаты, мяккага араматнага хмелю і асвяжальнай вільготнасці апалага лісця. Наш Poklič – гэта выдатная замена звыклым лагерам, непаўторны ў сваёй стрыманасці і збалансаванасці.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Saison |
|---|---|
| Серыя | Poklič |
| Дата выпуска | 04.11.2022 |
| ABV | 5,0% |
| OG | 13.8° |
| Горыч | 35 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Моцнагазаванае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, востры |
Інгрэдыенты
| Хмель | Spalter Select |
|---|---|
| Солад | Pilsen |