Chvalia: Fiejchoa
SWEET & TART ALE WITH FEIJOA
Надышоў той самы сезон, калі цяпла і святла становіцца ўсё меней у больш кароткіх днях, але ж разам с тым гэта і сезон ураджаю, у тым ліку і цікавага фейхоа родам з далёкай Бразіліі. Мы знайшлі самыя араматныя і сакавітыя плады, зрабілі з іх пюрэ і дадалі яго да нашага кісла-салодкага сагравальнага і асвяжальнага элю з лінейкі Chvalia. Гэты незвычайны фрукт падобны адразу на гуаву, суніцы з тонкім адценнем мяты, таму нашая Хваля з фейхоа – гэта яшчэ свежы ўспамін аб цёплым леце.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Sour Ale |
|---|---|
| Серыя | Chvalia |
| Дата выпуска | 18.11.2022 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 23° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Абмежаваная партыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | фруктовы, салодкі, кіслы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | фейхоа |