Chmara: Calvados BA 2022
Barrel Aged Imperial Oatmeal Stout
Наша ўлюбёная серыя імперскіх аўсяных стаўтаў пад назвай Chmara цяпер атрымае версію, выхаваную часам і дубам. Гэтая версія была звараная з вялікай колькасцю цёмнага і спецыяльнага соладу, аўсяных шматкоў, ферментаваная павольна і доўга, а затым адпраўленая адпачываць у толькі што спустошаную бонду з-пад кальвадосу больш чым на год. Атрымаўся цудоўны ліпкі сіроп з водарам свежаспечанага яблычнага пірага з карыцай, духмяных квітнеючых яблыневых садоў і адценнем смажаных кававых зерняў. Ён працуе як машына часу і прасторы і пераносіць вас на пагоркі французскай Брэтані з бясконцымі яблыневымі гаямі, некаторыя з іх даўно забытыя і закінутыя, але ўсё яшчэ свежыя, духмяныя і заспакаяльныя.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Stout |
|---|---|
| Серыя | Chmara |
| Дата выпуска | 26.12.2022 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 31° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Абмежаваная партыя, Вытрыманае ў бондзе |
| Фасоўка | Бутэлькі |
| Смак | шакаладны, соладавы, смажаны, салодкі, бондавы |
Інгрэдыенты
| Солад | Biscuit, Chocolate, Vienna, Flaked Oats |
|---|