Zolak: Sabro & YQH-1320
American Grisette
Адным з першых нашых захапленняў у броварстве быў рэдкі бельгійскі гатунак піва у амаль зніклым стылі Grisette. Грызет паходзіць амаль з тых жа краёў, што і класічны бельгійскі сэзон, але ў адрозненні ад сваяка, ён мае значна больш нізкі градус, а таксама больш “індустрыяльную” гісторыю ўжывання: калі легенда сэзона – гэта піва фермерскіх супрацоўнікаў, то грызет – шахтарскі напой, здольны спаталіць смагу пасля цяжкай працы пад зямлёю. Наш варыянт гэтага стылю не зусім кананічны, бо гэтым разам мы дадалі ў яго цікавую камбінацыю новых амерыканскіх хмеляў Sabro і YQH-1320 дзікага паходжання. Звышараматны паўднёвы Sabro з Нью-Мескіка і стрыманы паўночны YQH-1320 з Айдаха выдатна спалучаюцца ў лёгкім, сухім элі з яскравымі водарамі спецый і ствараюць сапраўдны міфічны напой.