Navaĺnica: Cognac BA
French Oak Cognac Barrel Aged Barleywine
Доўгі і вельмі доўгачаканы калаб з хлопцамі з Jungle Brewery. Амаль два гады таму мы разам зварылі класічны, шчыльны барлівайн прыгожага медна-вішнёвага колеру, у якім на заціранні скарысталі вялікую колькасць спецыяльных саладоў. Яны прыўнеслі мяккасць і асаблівы смак вяршковай карамелі і шакаладнага печыва да шчыльнай і сагравальнай базы. Але ж мы не спыніліся на гэтым, і адправілі адпачываць гэты прывабны і падступны напой у дубовую бонду з-пад сапраўднага французскага каньяку, зробленую з сапраўднага французскага дубу, дзе ён правёў больш за год, акругліўся і ўвабраў у сябе багатыя араматы цёмных сухафруктаў, цукерак з каньяком, карамелізаваных арэхаў і лёгкія дубовыя ноткі. Мы ўпэўненыя, што для добрага напою няма абмежаванняў у выглядзе сезонаў, адлегласцяў і часу. Галоўнае — вынік.
Характарыстыкі піва
Стыль | Other |
---|---|
Серыя | Navaĺnica |
Дата выпуска | 10.08.2023 |
ABV | 6,8% |
OG | 1.111° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Абмежаваная партыя, Вытрыманае ў бондзе |
Фасоўка | Разліўное, Бутэлькі |
Смак | бондавы, соладавы, шакаладны |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Abbey, Cara Blond, Melanoidin, Munich, Vienna, Honey |
---|