Maladzik: Hruša
Blend Of Saison And Wild Pear Cider
Чарговы «Маладзік» — гэта яшчэ адзін цікавы блэнд з удзелам незвычайных складнікаў. Год таму мы здабылі неверагодна салодкі, араматны і смачны сок з лакальных беларускіх грушак. Доўгая і павольная ферментацыя з удзелам роднай мікрафлоры грушавых дрэваў стварылі сапраўды дзіўны напой. Каб спалучыць паміж сабою два розных гады ў адным гатунку, гэтым летам мы зварылі лёгкі асвяжальны сэзон з беларускім хмелем гатунку Tettnang і зблэндзілі яго разам з нашым грушавым пэры. У выніку атрымаўся складаны, дзікаваты, прыемна кіслы напой, які адразу ўражвае водарамі салодкага мёду, смалы фруктовых дрэваў і цёплых жнівеньскіх вечароў.
Характарыстыкі піва
Стыль | Wild Ale |
---|---|
Серыя | Maladzik |
Дата выпуска | 25.08.2023 |
ABV | 5,7% |
OG | 11° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Абмежаваная партыя, Змяшаная ферментацыя, Змяшанае |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | бельгійскі, дзікі, кіслы, сакавіты, фруктовы |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Wheat |
---|---|
Іншыя дадаткі | груша |