Mičelada: Mandaryn & Allspice
Michelada-Style Tomato Gose With Tangerine, Allspice & Sumac
У новай ітэрацыі нашага таматнага гозэ ў стылі мексіканскага кактэйлю мічэлада мы пайшлі па шляху новых смакаў у знаёмых гатунках. Разам са звыклай шчыльнай таматнай базай за незвычайныя пачуцці адказвае сакавіты мандарын, дзіўная ямайская спецыя allspice (больш вядомая ў нашай краіне як духмяны перац, ці, нават, ангельскае зелле), якая дадае цікавыя араматы гваздзікі і карыцы, а соль, вэнджаная папрыка, чылі, часнык і сушаныя ягады турэцкага дрэва сумах сваім выразным смакам лімонаў і бальзаміка злучаюць усё гэта ў непаўторны мікс. Salud!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Gose |
|---|---|
| Серыя | Mičelada |
| Дата выпуска | 08.09.2023 |
| ABV | 4,0% |
| OG | 12° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Абмежаваная партыя, Смузі |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | агароднінны, востры, вэнджаны, кіслы, салёны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | тамат, перац, мандарын, соль |