Mitrenha: Galaxy & Vic Secret
Double IPA
Новым гатункам з лінейкі падвойных IPA Mitrenha мы запускаем цікавае параўнанне: як адныя і тыя ж камбінацыі гатункаў хмелю па-рознаму ўплываюць на смак піва ў розных стылях IPA. Першым рэлізам у гэтым падвойным эксперыменце будзе менавіта класічны West-Coast Double IPA, дзе за смак і араматыку адказваюць выдатныя аўстралійцы Galaxy і Vic Secret. Выразная гарката, лёгкая саладосць, чысты смак і прыемныя водары ананасавых цукерак, сушанага манга, эўкаліптавага лісця ствараюць збалансаваны напой і адзначаюць пачатак нашага з вамі эксперыменту!
Характарыстыкі піва
| Стыль | West Coast IPA |
|---|---|
| Серыя | Mitrenha |
| Дата выпуска | 22.09.2023 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 18° |
| Горыч | 100 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Падвойнае сухое ахмяленне |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, горкі |
Інгрэдыенты
| Хмель | Galaxy, Vic Secret |
|---|---|
| Солад | Pilsen |