Trasca: Simcoe & Sabro
Triple IPA
Новая «Трасца» — гэта нашая даніна павагі вялікім амерыканскім IPA з паўднёвага захаду ЗША. Моцныя, гучныя, яны заўсёды гатовыя здзіўляць, саграваць, і абуджаць веру ў тое, што крафтавае піва з намі надоўга. У чарговай ітэрацыі патройных IPA «Трасца» мы вырашылі выкарыстаць незвычайнае на першы погляд спалучэнне надзейнага паўночнага Simcoe з неамексіканскім Sabro. Але разам гэтыя непадобныя гатункі стварылі вялікі, шчыльны, горкі, духмяны IPA з выразнымі водарамі хваёвай ігліцы, кедравай кары і адчуваннем, быццам бы знаходзішся пасярод высачэзных вечназялёных хваёвых гушчароў паўночнай Каліфорніі, якія, бадай, старэйшыя за сам тэрмін IPA. Наперад у цікавае падарожжа!