Vir: Višnia
Barrel Aged Wild Ale with Cherries
Гэты рэліз для нас — квінтэсэнцыя бельгійскай традыцыі фруктовага піва, і, на дадзены момант, самае важнае нашае набліжэнне да яе. «Вір» — дзікі эль, які мы зрабілі з выкарыстаннем традыцыйнай для Бруселю высокай долі пшаніцы, зварылі са старым вытрыманым хмелем, павольна ферментавалі з дапамогай нашай хатняй сумесі дзікіх дражджэй і бактэрый, а затым вытрымалі больш за год у дубовай віннай бонды. Якраз у той час, калі базавае піва было ў найлепшым сваім стане, мы пералілі яго на сакавітую і духмяную вішню для далейшай вытрымкі. Разліты па бутэльках, натуральна газаваны і вытрыманы да вытанчанасці, гэты фруктовы дзікі эль дэманструе цудоўны баланс даўкіх і фанкавых нотак, пакрытых фантастычнымі водарамі саспелай свежай вішні і міндальных вішнёвых косткаў. Сустракайце нашую далікатную рубінавую пашану да знакамітых крыкаў з Паётэнланда, дамы і спадары!
Характарыстыкі піва
Стыль | Wild Ale |
---|---|
Серыя | Vir |
Дата выпуска | 17.04.2024 |
ABV | 6,9% |
OG | 13° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Брэтавае, Моцнагазаванае, Абмежаваная партыя, Змяшаная ферментацыя, Вытрыманае ў бондзе, Дабраджванне ў бутэльцы |
Фасоўка | Бутэлькі |
Смак | бельгійскі, бондавы, дзікі, кіслы, ягадны |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat |
---|---|
Іншыя дадаткі | вішня |