Saĺsa: Verde
Smoked Tomato Gose
З новым гатункам таматнай «Сальсы» мы вяртаемся да вытокаў. Ніякіх звышвострых перцаў, ніякіх дзіўных экзатычных складнікаў — але гэта не значыць, што будзе проста! Saĺsa: Verde — нашая павага легендарнаму мексіканскаму соўсу з адпаведнай назвай, класічнаму, але яскраваму і запамінальнаму. Смак смажаных на вуглях зялёных перцаў халапеньё, духмянай каляндры і часныку мы разнастаілі дадаткам да звыклай шчыльнай таматнай базы чылі, сушанага лайма, кмену, ружовага, духмянага і чорнага перцаў з дробкай імбіру. Так, нашая saĺsa verde не зялёная, але, спадзяемся, яе смак хутка перанясе вас у залітую сонцам мексіканскую вёску пасярод пякучай пустыні.
Характарыстыкі піва
Стыль | Gose |
---|---|
Серыя | Saĺsa |
Дата выпуска | 31.05.2024 |
ABV | 4,0% |
OG | 12° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Абмежаваная партыя, Смузі |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | востры, агароднінны, вэнджаны, кіслы, салёны |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Wheat |
---|