Mlosć: Strata
American Pale Ale
У нас тыдзень пэйл эляў на любы густ! Аматарам класічных смакаў ольскульных амерыканскіх пэйлаў – Млосць! І новая Млосць – выключны гатунак, бо на яе ахмяленне пайшоў самы свежы ўраджай духмянага амерыканскага Strata. Да лёгкага карамельна-арэхавага смаку Млосці ён дадаў араматы трапічнай ружовай гуавы, мультыплікацыйных персікаў, непаўторнай маракуі і цытрусавых цукатаў у шакаладзе. Найлепшы варыянт, каб спаталіць летнюю смагу!
Характарыстыкі піва
Стыль | Pale Ale |
---|---|
Серыя | Mlosć |
Дата выпуска | 28.06.2024 |
ABV | 5,6% |
OG | 13° |
Горыч | 40 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | хмелевы, горкі, соладавы |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Special B |
---|