Noč: Tmavý Ležák
Czech-style Dark Lager
Кожны дзень зараз становіцца ўсё карацей, і больш халодныя працяглыя ночы пачынаюць панаваць над часам. Менавіта ў гэты сезон мы выпускаем новую лінейку ўтульных цёмных лагераў Noč. У першым гатунку серыі мы натхняліся сапраўдным мастадонтам стылю — легендарным чэшскім тмавым лежаком ад найстарэйшага праскага бровара U Fleků. Незвычайны для стылю соладавы засып з вялікай колькасцю карамельнага і шакаладнага соладу стварае пяшчотны, крыху даўкі шакаладна-кававы смак, ашчаднае ахмяленне чэшскім хмелем Saaz дадае неабходны баланс гаркаты, а нізкі градус, ледзь заўважная саладосць і доўгая вытрымка пры нізкіх тэмпературах толькі павялічваюць жаданне атрымліваць асалоду ад Ночы, келіх за келіхам.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Dark Lager |
|---|---|
| Серыя | Noč |
| Дата выпуска | 04.10.2024 |
| ABV | 4,8% |
| OG | 13° |
| Горыч | 30 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Сэсіённае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | кававы, соладавы, смажаны, шакаладны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Munich, Caramel Munich III, Chocolate |
|---|