Saĺsa: Boršč

Smoked Tomato Gose With Beets and Spices

«Сальса» вяртаецца! Ведаем, вы яе вельмі чакалі. І вяртаецца яна ў даволі незвычайным выглядзе, бо гэтым разам мы натхняліся не фірмовымі соусамі народаў свету, а сапраўдным золатам усходніх славян — баршчом. Але ж новая «Сальса» — гэта, перш за ўсё, горача любімая ўсімі «таматка», таму і незвычайны смак не дамінуе, а дапаўняе яе. У трохі вэнджаную таматную базу (быццам бы звараную на насычаным булёне) мы дадалі бураковую пасту, салодкую цыбулю, духмяны перац, чорны перац, лаўровы ліст, кропельку кмену і каляндры, бо які ж боршч без цёплага кавалачка жытняга хлеба. І «Маланка» не была б «Маланкай», калі б мы не насыпалі ў «Сальсу» трошачкі суперхотаў у выглядзе фантастычнага Ghost Pepper. Сапраўдны вогненны боршч у вашым келіху!

Характарыстыкі піва

СтыльGose
Серыя Saĺsa
Дата выпуска 20.12.2024
ABV 4,0%
OG12°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Абмежаваная партыя, Смузі
Фасоўка Разліўное
Смак агароднінны, востры, вэнджаны, салёны

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Wheat, Flaked Wheat

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Цюльпан

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,50
Колькасць чэкінаў32
Апошні чэкін 21.12.2024
Дата абнаўлення: 21.12.2024

Нядаўнія гатункі