Kava: Kenya Endebess
Imperial Stout with Kenya Endebess arabica
Мы пачынаем новую серыю — Kava. Як зразумела з назвы, гэта будзе піва з рознымі гатункамі кавы, базай для якога стане імперскі стаўт. Першы гатунак — Kenya Endebess. Гэта кенійская кава з рэгіёну Транс-Нзоя, вырашчаная на ферме Эндэбес на вышыні каля двух тысячаў метраў. Яна адносіцца да мікра-лотаў, г.зн. сабраная з адной дзялянкі зямлі, і прадаецца абмежаваным аб’ёмам. Гэты гатунак адрозніваецца яскравым смакам з ноткамі шакаладу, ягадаў, сухафруктаў і лёгкай вастрынёю. Усе гэтыя адценні кава перадала ў піва. Яны выдатна спалучаюцца з выразнай смажанай асновай, мяккім сагравальным целам і лёгкай гарчынкай у паслясмаку.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Stout |
|---|---|
| Серыя | Kava |
| Дата выпуска | 25.10.2019 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 24° |
| Горыч | 40 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | кававы, смажаны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Light Chocolate, Chocolate, Crystal, Roasted Barley, Dark Crystal, Melanoidin |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | кава |
Падача
| Тэмпература падачы | 14-16° |
|---|---|
| Тып куфлю | Сніфтэр |
| Спалучэнне з ежай | гародніна на грылі, смажанае мяса, марозіва |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы
Статыстыка Untappd
| Рэйтынг | 4,42 |
|---|---|
| Колькасць чэкінаў | 281 |
| Апошні чэкін | 11.01.2022 |
| Дата абнаўлення: 04.03.2025 | |