Vyspa: Citra & Nelson
DDH NEW ENGLAND PALE ALE
Выспа – гэта заўсёды ідэальны баланс лёгкасці і насычанасці. Шчыльны хэйз, збалансаваны смак і неверагодны арамат гэтым разам створаныя з дапамогай падвойнай порцыі легендарнага амерыканскага хмелю Citra і аднаго з нашых фаварытаў – новазеладскага Nelson Sauvin. Водары мандарынавага фрэшу, трапічнага сарбету, лаймавай содавай з каляндрай і пяшчотнага вясновага паветра, што ўрываецца ў раскрытыя вокны на верандах лецішчаў, робяць наш New England Pale Ale выдатным дапаўненнем доўгачаканага красавіцкага вечару.
Характарыстыкі піва
Стыль | Pale Ale |
---|---|
Серыя | Vyspa |
Дата першага выпуска | 11.04.2025 |
ABV | 5,2% |
OG | 13° |
Горыч | 40 IBU |
Выпуск | Увесь год |
Асаблівасці | Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | фруктовы, хмелевы |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat |
---|
Падача
Тэмпература падачы | 6-8° |
---|---|
Тып куфлю | Пінта |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы