Ručaj: Sladek
CZECH-STYLE 10 PLATO PALE LAGER WITH LOCAL SLADEK HOPS
У самым пачатку мінулага сезону збора хмелю нам вельмі пашчасціла патрапіць на адзіную ў Беларусі хмеляводчую гаспадарку. Менавіта там мы пазнаёміліся з некалькімі гатункамі, якія нас асабліва ўразілі. Адным з такіх быў арматны чэшскі Sladek, вырашчаны на роднай беларускай глебе. Яго незвычайныя водары сакавітых дзьмухаўцоў, лугавога мёду і салодкі смак непаўторнага бэзу выдатна падыходзяць нашаму лёгкаму, асвяжальнаму лагеру са свойскай лінейкі Ручай. А лакальны солад, надзейны штам лагерных дрождаў і доўгая вытрымка робяць Ručaj такім напоем, з якім проста немагчыма спыніцца на адным келіху.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pilsner |
|---|---|
| Серыя | Ručaj |
| Дата выпуска | 25.04.2025 |
| ABV | 4,0% |
| OG | 10° |
| Горыч | 35 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | кветкавы, хмелевы, асвяжальны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Caramel |
|---|