Challenger Deep – гэта цяжкая музыка з самых недасягальных, патаемных глыбінь акіяну. Malanka – гэта піва са смакам паветра, прасякнутага электрычнасцю і настальгіяй. І дзве гэтыя істоты, нарэшце, сустрэліся ў віры стыхій. Калабарацыя хлопцаў з беларускага post-metal гурту Challenger Deep і бровара Malanka – падвойны IPA у стылі заходняга ўбярэжжа ЗША за нашымі любімымі гатункамі хмелю на “C” – Citra, Cascade і Centennial. Моцны, важкі і збарансаваны, олдскульны і яскравы, ён нагадвае шпацыр па векавым вільготным лесе з гіганцкімі хваёвым дрэвамі, што хістаюцца на сцюдзёным акіянічным ветры. Піце Challenger DIPA, слухайце добрую музыку!
Характарыстыкі піва
Стыль | West Coast IPA |
Дата выпуска |
20.06.2025 |
ABV |
6,8%
|
OG | 19° |
Горыч | 100 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці |
Падвойнае сухое ахмяленне |
Фасоўка |
Разліўное |
Смак |
хмелевы, горкі |
Інгрэдыенты
Падача
Тэмпература падачы |
6-8°
|
Тып куфлю |
Пінта
|
Смак