Vir: Abrykos
Wild Ale with Apricot
Мы працягваем працу з дзікімі дрожджамі і працяглай вытрымкай. Наш новы Vir выспяваў амаль паўгода і адрозніваецца яскравым брэтавым пахам, сухім смакам з выразнай кіслотнасцю і даўкасцю і прыемнай гарчынкай у паслясмаку. На этапе выспявання ў ферментэр былі дададзеныя абрыкосы. Але мы не імкнуліся зрабіць дзікі мілкшэйк, таму смак абрыкосаў стрыманы і характарызуецца лёгкімі адценнямі костачкавый садавіны. Частку піва мы пералілі ў бонду, і дамо яму яшчэ час пастаяць.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Wild Ale |
|---|---|
| Серыя | Vir |
| Дата выпуска | 10.12.2019 |
| ABV | 6,0% |
| OG | 12° |
| Горыч | 30 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Брэтавае, Абмежаваная партыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | бельгійскі, асвяжальны, сухі |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | абрыкос |
Падача
| Тэмпература падачы | 8-12° |
|---|---|
| Тып куфлю | Цюльпан |
| Спалучэнне з ежай | мягкі сыр, морапрадукты, фрукты |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы
Статыстыка Untappd
| Рэйтынг | 4,14 |
|---|---|
| Колькасць чэкінаў | 181 |
| Апошні чэкін | 04.02.2023 |
| Дата абнаўлення: 19.08.2024 | |