Mlosć: Green Bullet
New Zealand Pale Ale
Кожны наступны вясенні дзень мы атрымоўваем трошкі больш цеплыні, і вельмі добры дадатак для сонечных прамянёў – наш хатні пэйл эль Млосць. А гэтым разам мы шчодра ахмялілі яго адкрыццём года для бровара Маланка – новазеландскім Green Bullet. Новы пэйл эль напоўнены даўкімі, прыемными смакамі маладога гевюрцтрамінера, ружовых пялёсткаў, мядовых абрыкосаў і салодкай травы. І кожны келіх смачны, без выключэння!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pale Ale |
|---|---|
| Серыя | Mlosć |
| Дата выпуска | 18.03.2026 |
| ABV | 5,5% |
| OG | 13° |
| Горыч | 50 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, горкі |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen |
|---|
Падача
| Тэмпература падачы | 6-8° |
|---|---|
| Тып куфлю | Пінта |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы