Незвычайныя і чароўныя паўночныя ззянні aurora borealis даволі цяжка ўявіць і ўбачыць у беларускіх краях. Вельмі рэдкія, мімалётныя, гэтыя з’явы вымушаюць нас спыніць рух і дзівіцца. Таму, канешне, і назва новага гатунку-калабарацыі з нашымі паўночнымі сябрамі з карэльскага бровара Snowcap узнікла натуральна. Яны прывезлі да нас святло поўначы, і разам мы заварылі такі ж бязважкі і хуткаплынны, хрусткі сесіённы New England IPA з неверагодным градусам у 3,3%. Ашчаднае ахмяленне хмелем Mosaic на вірпул, і вельмі шчодрае сухое ахмяленне Talus прыўносяць у Аўрору мяккія водары вясновых яблыневых садоў і яскравыя араматы фантастычнага кактэйлю Paloma. Teijän tervehyökse!
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|
Дата выпуска |
10.06.2026 |
| ABV |
3,3%
|
| OG | 10° |
| Горыч | 30 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці |
Монахмелевае, Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка |
Разліўное |
| Смак |
хмелевы, сакавіты |
Інгрэдыенты
| Хмель |
Mosaic, Talus |
| Солад |
Pilsen, Wheat, Flaked Wheat, Flaked Oats |
Падача
| Тэмпература падачы |
6-8°
|
| Тып куфлю |
Тэку
|
Смак