Апошні месяц лета і белыя ветразі маленькіх чоўнаў змушаюць нас падпарадкоўвацца, але ж мы і не супраць. Таму сустракайце наш новы неакласічны бельгійскі вітбір! Мы ўжо выкарыстоўвалі камбінацыю лімона з кардамонам у нашым самым першым Ветразі, але ж шмат чаго змянілася з таго часу, і нават гатунак, які планаваўся як адзіны рэліз, даў жыццё цэлай лінейцы незвычайных смакаў у звычайным пшанічным піве. Новая тэхніка дадавання цэдры у гатунак, ашчаднае ахмяленне Galaxy на варку, новы для нас штам дрожджаў, найсвяжэйшы зялёны кардамон (толькі целы, заўсёды!) і усё той жа дэканструктывізм класікі. А што да смаку, дык гэта сапраўдняе спякотнае лета ў вашым келіху. Пакаштуйце самі!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Wheat Beer |
|
Серыя |
Vietraź |
|
Дата выпуска |
12.08.2026 |
| ABV |
4,6%
|
| OG | 12° |
| Горыч | 15 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці |
Монахмелевае, Сэсіённае, Мутнае, Абмежаваная партыя |
| Фасоўка |
Разліўное |
| Смак |
асвяжальны, бельгійскі, кветкавы, фруктовы |
Інгрэдыенты
| Солад |
Pilsen, Wheat, Flaked Wheat |
Падача
| Тэмпература падачы |
6-8°
|
| Тып куфлю |
Цюльпан
|
Смак