Chvalia: Kivi i marakuja
Sweet & Tart Ale with Kiwi & Passion fruit
Кісла-салодкія элі — новы цікавы трэнд, які мы падтрымліваем у межах серыі «Хваля». Такія напоі ўдала спалучаюць кіслую базу піва, саладосць ад лактозы і профіль садавіны, якая дададецца на другаснае браджэнне. У гэты раз мы скарысталі ківі, які сам па сабе мае кіслы смак, а таксама пюрэ маракуі, якое насыціла піва трапічнымі адценнямі. У выніку атрымаўся мульціфруктовы сок — адначасова салодкі і крыху даўка-кіслы, насычаны і піткі, здольны спатоліць смагу і падарыць вясёлы настрой.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Sour Ale |
|---|---|
| Серыя | Chvalia |
| Дата выпуска | 18.01.2020 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 19.5° |
| Горыч | 15 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | асвяжальны, фруктовы, салодкі, кіслы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Flaked Oats, Flaked Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | ківі, маракуя, лактоза |