Chvalia: Marakuja

Sweet & Tart Ale with Passion fruit

У разгар апошняй восені мы вырашылі ўпершыню зрабіць моцны кісла-салодкі фруктовы эль, такім чынам распачаўшы лінейку «Хваля». Праз некалькі месяцаў мы зноў вяртаемся да гэтай серыі, тым болей, што такое піва значна лепш пасуе цёплым вясновым дням. На гэты раз уся ўвага засяроджана толькі на адным фрукце — маракуі. Яна мае насычаны трапічны кіслы смак, што ідэальна ўпісваецца ў канцэпцыю гэтага гатунка, базай якога стаў шчыльны эль з лактозай. Піва атрымала насычаны жоўты колер з выразным фруктовым пахам, кісла-салодкі смак і працяглы асвяжальна-даўкі паслясмак.

Характарыстыкі піва

СтыльSour Ale
Серыя Chvalia
Дата выпуска 05.05.2020
ABV 6,8%
OG18.5°
Горыч15 IBU
ВыпускАднаразовы
Фасоўка Разліўное
Смак фруктовы, салодкі, кіслы

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Flaked Wheat
Іншыя дадаткі маракуя, лактоза

Падача

Тэмпература падачы 8-12°
Тып куфлю Тэку

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,13
Колькасць чэкінаў268
Апошні чэкін 08.10.2023
Дата абнаўлення: 20.06.2024

Нядаўнія гатункі