Lichamanka: Mosaic
Double IPA SMASH Mosaic
Double IPA — класічны стыль, адзін з рухавікоў крафтавай рэвалюцыі ў свеце. Гэта заўжды моцна ахмялённае піва з інтэнсіўнай горыччу, яскравым араматам, складанай соладавасцю, шчыльным целам і заўважным мацункам.
Lichamanka: Mosaic — наша варыяцыя DIPA, звараная толькі з аднаго тыпу соладу і з дадаткам аднаго гатунку хмелю — Mosaic. Гэта ўніверсальны хмель, які можна выкарыстоўваць на ўсіх этапах вытворчасці піва. У выніку атрымалася піва залаціста-бурштынавага колеру з выразным араматам трапічных фруктаў, лёгкай саладосцю ў соладавым смаку і працяглай горыччу ў паслясмаку.
Чаму «Ліхаманка»? Хмелевыя кіслі і алеі маюць вялікі ўплыў на характарыстыкі піва: адныя дадаюць горыч, іншыя ўплываюць на смак і пах. Але гэтыя кампаненты важныя не толькі ў броварстве. Калісці горкі настой з хмелю выкарыстоўваўся нават для лячэння малярыі ці, як яе часцей называлі, ліхаманкі. Наша піва такое ж горкае і выратавальнае.
Характарыстыкі піва
| Стыль | West Coast IPA |
|---|---|
| Серыя | Lichamanka |
| Дата выпуска | 17.05.2019 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 19° |
| Горыч | 120 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, dryhop |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, соладавы |
Інгрэдыенты
| Хмель | Mosaic |
|---|---|
| Солад | Vienna |
Падача
| Тэмпература падачы | 12-14° |
|---|---|
| Тып куфлю | Тэку |
| Спалучэнне з ежай | смажанае мяса, востры сыр, бульба фры, стэйк |
Смак
Статыстыка Untappd
| Рэйтынг | 4,22 |
|---|---|
| Колькасць чэкінаў | 220 |
| Апошні чэкін | 22.02.2023 |
| Дата абнаўлення: 29.05.2025 | |