Imhla: Sabro
New England IPA
Мы запускаем яшчэ адну серыю для аматараў мутнага і сакавітага піва. Як і ва ўсіх іншых нашых ню-інгландах, у піва ў лінейцы «Імгла» мы дадаем вялізную колькасць хмелю, але не дзеля горычы, а каб атрымаць максімальна выразны хмелевы пах і смак. У першай «Імгле» выкарыстаны наш улюбёны Sabro — усё яшчэ адносна рэдкі гатунак, які мае дзікую прыроду паходжання ад амерыканскага аўтахтоннага хмелю neomexicanus. У нашым піве ён раскрыўся яскравым спалучэннем адценняў какоса, дыні і косткавай садавіны з тонкімі ноткамі кедра, мяты і зялёнай гарбаты.