Vir: Batch #01
Barrel Aged Wild Ale
Яшчэ калі мы не думалі пра ўласны бровар, а варылі піва дома, мы пачалі пагружацца ў свет дзікіх эляў. Мы знаходзілі розныя штамы, збіралі мікраарганізмы з рознага піва з усёй планеты і нават эксперыментавалі са спантанным браджэннем. У выніку гэтай цікавай і даволі складанай працы ў нас сфармаваўся свой уласны блэнд дрожджаў, педыёкокаў, лактабактэрый і брэтанаміцэтаў, які цяпер мы выкарыстоўваем у адмысловых гатунках піва Malanka. Піва ў лінейцы Vir зброджана менавіта такім чынам. Яно зварана з эйджаным хмелем, вытрымлівалася каля году ў дубовай бондзе з-пад чырвонага віна, а пасля даспявала і даброджвала некалькі месяцаў у бутэльках.
Піва з дабраджваннем у бутэльцы
Ахалоджваць не менш за 8 гадзінаў да падачы
Характарыстыкі піва
Стыль | Wild Ale |
---|---|
Серыя | Vir |
Дата выпуска | 12.02.2021 |
ABV | 6,9% |
OG | 11° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Брэтавае, Вытрыманае ў бондзе, Дабраджванне ў бутэльцы |
Фасоўка | Бутэлькі |
Смак | дзікі, бондавы, бельгійскі, сухі, кіслы |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Wheat |
---|