Areli

Sour Double New England IPA × Калабарацыя з Carousel Brewery

Разам з нашымі сябрамі з Carousel Brewery мы закруціліся ў вясёлым калабе і прыдумалі адмыслова да адкрыцця «карусельнага» бара Spin зрабіць арыгінальны і супярэчлівы гатунак. Ён спалучае рысы адразу некалькіх розных стыляў: піва адначасова кіслае і салодкае, мутнае і духмянае. Дзякуючы двум навамодным гатункам хмелю — Sabro і Talus, — якія маюць аўтахтоннае амерыканскае паходжанне, напой атрымаў яскравы пах з адценнямі какоса, шалфею, цытрусавай цэдры, косткавай садавіны. Смак насычаны і трапічны, быццам найсвяжэйшы сок, без залішняй хмелевай горычы. Уся гэтая разнастайнасць прымусіць працаваць вашыя смакавыя смочкі на максімуме, а ўражанні — хістацца ў розныя бакі, як шалёныя арэлі.

Характарыстыкі піва

СтыльNew England IPA
Дата выпуска 26.03.2021
ABV 6,8%
OG19°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае, Абмежаваная партыя
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, фруктовы

Інгрэдыенты

Хмель Sabro, Talus
Солад Pilsen, Flaked Oats

Падача

Тэмпература падачы 8-12°
Тып куфлю Цюльпан

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 3,93
Колькасць чэкінаў365
Апошні чэкін 30.07.2021
Дата абнаўлення: 03.09.2024

Нядаўнія гатункі