Kava: Rwanda Gesheke
Imperial Stout with Rwanda Gesheke Arabica
Новае піва ў серыі кававых стаўтаў зроблена з дадаткам 100-адсоткавай афрыканскай арабікі Rwanda Gesheke, адмыслова падрыхтаванай для нас кампаніяй Kitchen Coffee Roasters. Гэтая кава робіцца з гатунку Red Bourbon, які расце на вышыні амаль дзве тысячы метраў у рэгіёне Нямашэке ў Заходняй Руандзе. Ён характарызуецца паўнацелым фруктовым смакам, які ў каве Rwanda Gesheke вылучаецца адценнямі чарніцы і смуродзіны, а таксама лёгкімі ноткамі шакаладу і фіялкі. Смак у яе вельмі мяккі са сметанковай тэкстурай, амаль без горычы і кіслінкі, таму і піва атрымалася шчыльным, аксамітным, больш вінным, без залішніх спражаных тонаў.
Характарыстыкі піва
Стыль | Stout |
---|---|
Серыя | Kava |
Дата выпуска | 18.05.2021 |
ABV | 6,8% |
OG | 30° |
Горыч | 15 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | кававы, смажаны |
Інгрэдыенты
Солад | Vienna, Biscuit, Chocolate, Cara Clair |
---|---|
Іншыя дадаткі | кава |