Pramień: Batch #02

Barrel Aged Brett Saison Dry-Hopped with Sabro

У межах серыі «Прамень» мы выпускаем гатункі піва ў стылі сэзон, зброджаныя не толькі звыклым для стылю штамамі. У працэсе ферментацыі таксама прымаюць удзел брэтанаміцэты. Яны дадаюць фанкавыя адценні, якія добра спалучаюцца з таніннымі ноткамі піва, вытрыманага ў дубовых бондах з-пад чырвонага віна. Апроч гэтага, у новым гатунку вялікую ролю адыграў і хмель. Мы зрабілі сухое ахмяленне нашым улюбёным гатункам Sabro, які мае дзікую прыроду паходжання ад амерыканскага аўтахтоннага хмелю neomexicanus. Дзякуючы гэтаму ў піве з’явіліся адценні какоса, кедра, мяты і зялёнай гарбаты, што зрабіла пах і смак яшчэ больш насычаным і складаным.

Піва з дабраджваннем у бутэльцы Ахалоджваць не менш за 8 гадзінаў да падачы

Характарыстыкі піва

СтыльSaison
Серыя Pramień
Дата выпуска 03.09.2021
ABV 6,5%
OG13°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае, Вытрыманае ў бондзе, Дабраджванне ў бутэльцы
Фасоўка Бутэлькі
Смак дзікі, сухі, бельгійскі

Інгрэдыенты

Хмель Sabro
Солад Pilsen, Wheat

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Тэку

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,03
Колькасць чэкінаў437
Апошні чэкін 06.08.2024
Дата абнаўлення: 13.11.2024

Нядаўнія гатункі