Pramień: Batch #03
Barrel Aged Brett Saison with Quince
Сэзон — адзін з тых стыляў, які з’яўляецца добрай базай для дадатку рознай садавіны і ягад. Асабліва добра яны пасуюць да піва, якое зброджана пры ўдзеле брэтанаміцэтаў і вытрымана ў бондах, — а ў межах лінейкі «Прамень» мы выпускаем менавіта такія гатункі. У новы сэзон на этапе даспявання мы дадалі айву, сабраную на адной з фермерскіх гаспадарак паўночнага захаду Беларусі. Гэтыя плады рэдка ўжываюць у свежым выглядзе, бо яны вельмі кіслыя і вяжучыя. Але ў стравах і напоях айва раскрываецца сакавітым пахам і далікатным смакам. У наша піва айва прыўнесла адценні цытрусавых, яблыкаў і ванілі, а высокае ўтрыманне танінаў яшчэ больш падкрэсліла смак дубовай бонды з-пад чырвонага віна, у якой было вытрыманае піва.
Характарыстыкі піва
Стыль | Saison |
---|---|
Серыя | Pramień |
Дата выпуска | 01.12.2021 |
ABV | 6,5% |
OG | 13° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Брэтавае, Моцнагазаванае, Змяшаная ферментацыя, Вытрыманае ў бондзе, Дабраджванне ў бутэльцы |
Фасоўка | Бутэлькі |
Смак | дзікі, сухі, фруктовы |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Wheat |
---|---|
Іншыя дадаткі | айва |