Laźnia: Biaroza i klion

Smoked Sauna Beer with Birch and Maple Brooms

Раз на год мы выпускаем адмысловы гатунак для аматараў лазні. Мы дадаем венікі напрыканцы варкі піва, каб будучы напой атрымаў асаблівыя адценні лісця. Яны цудоўна спалучаюцца з вэнджаным соладам, які мы выкарыстоўваем ў гэтым піве. Так мы спрабуем зрабіць профіль піва максімальна падобным да паху лазні па-чорнаму. Калі ў мінулыя гады мы выкарыстоўвалі выключна бярозавыя венікі, то ў гэты раз вырашылі дапоўніць іх яшчэ і кляновымі венікамі, каб разнастаіць смак піва. Вынік працы — лёгкае піва саламянага колеру з драўлянымі і тарфянымі адценнямі і мяккім хмелевым паслясмакам.

Характарыстыкі піва

СтыльOther
Серыя Laźnia
Дата выпуска 09.09.2021
ABV 5,5%
OG13°
ВыпускАднаразовы
Фасоўка Разліўное
Смак вэнджаны, соладавы

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Whisky
Іншыя дадаткі бярозавыя венікі, кляновыя венікі

Падача

Тэмпература падачы 8-12°
Тып куфлю Пілснер
Спалучэнне з ежай смажанае мяса, дзічына, вытрыманы сыр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 3,97
Колькасць чэкінаў247
Апошні чэкін 07.10.2022
Дата абнаўлення: 20.06.2024

Нядаўнія гатункі