Mur: Piersik
З гістарычнымі стылямі вельмі цікава важдацца. Гэтым разам мы ўзялі наш базавы берлінер вайсэ, ферментаваны з дапамогай нашай хатняй сумесі дрожджаў, лактабактэрый і брэтаў, вытрымалі яго ў дубовых бондах і дадалі вялізную колькасць самых свежых і сакавітых персікаў, якія толькі змаглі знайсці. Пах фруктовага пюрэ не б’е ў твар, бо тут усё пра тонкасць – пяшчотныя водары вясновага саду з бэзам і абрыкосавымі кветкамі, трохі вільготнай глебы, можа быць, нават тонкія адценні міндаля пераплятаюцца , дапоўненыя чыстай кіслотнасцю і далікатным фанкам. Гэта напой, якім так прыемна сустракаць вясну, і мы спадзяемся, што вам ён спадабаецца гэтак жа, як і нам.
Піва з дабраджваннем у бутэльцы
Ахалоджваць не менш за 8 гадзінаў да падачы
Характарыстыкі піва
Стыль | Berliner Weisse |
---|---|
Серыя | Mur |
Дата выпуска | 11.05.2022 |
ABV | 3,0% |
OG | 8° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Брэтавае, Моцнагазаванае, Змяшаная ферментацыя, Вытрыманае ў бондзе, Дабраджванне ў бутэльцы |
Фасоўка | Бутэлькі |
Смак | бондавы, дзікі, кіслы, фруктовы |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Flaked Wheat |
---|---|
Іншыя дадаткі | персік |