Morak: Žytniovy

Imperial Rye Baltic Porter With Caraway Seeds

Мы доўга і цярпліва чакалі моманту, калі будзем адчуваць сябе дастаткова упэўнена ў працы з лагернымі дражджамі, каб выпрабаваць свае сілы на сапраўдным балтыйскім портары нізавога браджэння. У нашым новым рэлізе з серыі Morak мы скарысталі найлепшыя, выключна нямецкія светлыя і цёмныя салады, нямецкі штам лагерных дрожджаў, а каб зрабіць гэты портар падобным на сапраўдны кавалачак жытнёвага хлеба з берагоў Балтыйскага мора, дадалі да яго жыта і кмен. Лагерызаваны чатыры месяцы, каб атрымаць тую самую збалансаванасць лагернага портара, ён насычаны цудоўнымі водарамі цёмнага хлеба, шакаладнага печыва i сакавітага чарнасліва. Непрагляна чорны i звышмоцны, у келіху Morak раскрываецца палітрай сагравальных смакаў. Але ж гэта смачна!

Характарыстыкі піва

СтыльPorter
Серыя Morak
Дата выпуска 02.06.2022
ABV 6,8%
OG26°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Абмежаваная партыя
Фасоўка Разліўное
Смак кававы, соладавы, сухі, шакаладны

Інгрэдыенты

Солад Caramel Hell, Munich, Special X, Vienna, Biscuit, Rye
Іншыя дадаткі кмен

Падача

Тэмпература падачы 12-14°
Тып куфлю Цюльпан

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,31
Колькасць чэкінаў262
Апошні чэкін 11.09.2022
Дата абнаўлення: 31.07.2024

Нядаўнія гатункі