Mičelada: Hrejpfrut & Habanera
MICHELADA-STYLE TOMATO GOSE WITH GRAPEFRUIT & HABANERO
Калі надыходзіць спякота, мы стараемся рыхтаваць адпаведныя надвор’ю напоі. Гэтым разам папулярны мексіканскі кактэйль мічэлада атрымоўвае новае ўвасабленне у нашым таматным гозэ. Звышараматны сок грэйпфрута, апетытная вэнджаная таматная база, пякучая паста з ферментаваных хабанэра ствараюць асвяджальную камбінацыю, адначасова лёгкую, але ж разам з тым і вельмі насычаную. Salud!
Характарыстыкі піва
Стыль | Gose |
---|---|
Серыя | Mičelada |
Дата выпуска | 10.06.2022 |
ABV | 4,0% |
OG | 12° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Смузі |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | агароднінны, востры, вэнджаны, салёны, фруктовы |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Flaked Wheat |
---|---|
Іншыя дадаткі | тамат, лайм, грэйпфрут, перац, часнык |