Chmara: Calvados BA 2022

Barrel Aged Imperial Oatmeal Stout

Наша ўлюбёная серыя імперскіх аўсяных стаўтаў пад назвай Chmara цяпер атрымае версію, выхаваную часам і дубам. Гэтая версія была звараная з вялікай колькасцю цёмнага і спецыяльнага соладу, аўсяных шматкоў, ферментаваная павольна і доўга, а затым адпраўленая адпачываць у толькі што спустошаную бонду з-пад кальвадосу больш чым на год. Атрымаўся цудоўны ліпкі сіроп з водарам свежаспечанага яблычнага пірага з карыцай, духмяных квітнеючых яблыневых садоў і адценнем смажаных кававых зерняў. Ён працуе як машына часу і прасторы і пераносіць вас на пагоркі французскай Брэтані з бясконцымі яблыневымі гаямі, некаторыя з іх даўно забытыя і закінутыя, але ўсё яшчэ свежыя, духмяныя і заспакаяльныя.

Характарыстыкі піва

СтыльStout
Серыя Chmara
Дата выпуска 26.12.2022
ABV 6,8%
OG31°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Абмежаваная партыя, Вытрыманае ў бондзе
Фасоўка Бутэлькі
Смак шакаладны, соладавы, смажаны, салодкі, бондавы

Інгрэдыенты

Солад Biscuit, Chocolate, Vienna, Flaked Oats

Падача

Тэмпература падачы 8-12°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,38
Колькасць чэкінаў323
Апошні чэкін 10.03.2024
Дата абнаўлення: 07.04.2024

Нядаўнія гатункі