Chvalia: Marakuja
Sweet & Tart Ale with Passion fruit
У разгар апошняй восені мы вырашылі ўпершыню зрабіць моцны кісла-салодкі фруктовы эль, такім чынам распачаўшы лінейку «Хваля». Праз некалькі месяцаў мы зноў вяртаемся да гэтай серыі, тым болей, што такое піва значна лепш пасуе цёплым вясновым дням. На гэты раз уся ўвага засяроджана толькі на адным фрукце — маракуі. Яна мае насычаны трапічны кіслы смак, што ідэальна ўпісваецца ў канцэпцыю гэтага гатунка, базай якога стаў шчыльны эль з лактозай. Піва атрымала насычаны жоўты колер з выразным фруктовым пахам, кісла-салодкі смак і працяглы асвяжальна-даўкі паслясмак.
Характарыстыкі піва
Стыль | Sour Ale |
---|---|
Серыя | Chvalia |
Дата выпуска | 05.05.2020 |
ABV | 6,8% |
OG | 18.5° |
Горыч | 15 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | фруктовы, салодкі, кіслы |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Flaked Wheat |
---|---|
Іншыя дадаткі | маракуя, лактоза |