Dazed
Smoothie Sour Ale With Strawberry and Feijoa × Калабарацыя з Dlina Volny
Мы вельмі даўно планавалі калабарацыю з нашымі сябрамі з беларускага гурта Dlina Volny, і заўсёды ажыццяўленню нашых планаў нешта замінала. Але зразумеўшы, што ні час, ні адлегласці, ні атачальная трывожнасць асяроддзя не могуць спынiць гэтую хвалю, мы аб’ядналіся і адмыслова да выхаду новага альбома гурта зварылі супольны гатунак пад назвай Dazed. Гэта сакавіты кіслы эль з даданнем пюрэ трускавак і фейхоа, такі ж містычны, сабраны з аскепкаў фантазій, хваляванняў і эмоцый, як і сам альбом. Зусiм розныя на першы пагляд смакi экзатычнага фейхоа і родных трускавак сплятаюцца ў дзіўна гарманічны напой. Ды так, нібы былі створаны адзiн для аднаго.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Sour Ale |
|---|---|
| Дата выпуска | 05.11.2021 |
| ABV | 5,0% |
| OG | 16° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Смузі |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | кіслы, сакавіты, фруктовы, салодкі |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Flaked Oats, Flaked Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | трускаўкі, фейхоа |