Desítka
Czech-Style 10 Plato Lager With Czech Saaz Hops
У нашым лагерным падарожжы мы шукаем усё больш складаныя выпрабаванні. Таму наступным гатункам у нашым асартыменце пасля класічнага пілснера ў чэшскім стылі з’яўляецца чэшская дзесітка. Лёгкі сесіённы лагер з пачатковай шчыльнасцю ў 10 Плато (адтуль і назва – дзясятка), які звычайна не перавышае 4,2 % алкаголю, здзіўляе сваім фантастычным балансам гаркаты і паўнаты смаку. Гэты разам мы выкарысталі беларускі солад у спалучэнні са знакамітым чэшскім хмелем Saaz (ці, як самі чэхі яго называюць, žatecký poloraný červeňák). Доўгая вытрымка на нізкіх тэмпературах на працягу дзесяці тыдняў, духмяны чэшскі хмель з араматам сушаных зелак і сцюдзёнай крынічнай вады, соладавая база саламянага колеру з тонкім водарам свежаспечанага хлебу разам ствараюць сапраўдны цуд. Падаецца, спыніцца на адным келіху будзе немагчыма!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pilsner |
|---|---|
| Серыя | Desítka |
| Дата выпуска | 02.08.2023 |
| ABV | 4,2% |
| OG | 10° |
| Горыч | 30 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае, Абмежаваная партыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | асвяжальны, горкі, кветкавы, хмелевы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Cara Clair |
|---|